21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы - Новости учреждения - Государственное учреждение образования "Зелёнковская базовая школа имени Т.С. Мариненко Полоцкого района"

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2022

Традыцыйна ў нашай краіне адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Нашы навучэнцы прынялі актыўны ўдзел у святкаванні. У школе прайшла выстава флаераў "Сэрцу дарагія словы", якія рабяты загадзя падрыхтавалі, таксама адбыўся конкурс малюнкаў "Багата, родная ты мова", затым усе адправіліся ў падарожжа па вёсцы з акцыяй "Пагавары са мной па-беларуску". Навучэнцы павіншавалі мясцовых жыхароў, чыталі на памяць вершы беларускіх пісьменнікаў, дарылі паштоўкі, распавядалі пра гісторыю свята, прымалі віншаванні. Вось такі выдаўся дзень!